ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: два дакументы на тэму барацьбы з COVID-19

22 снежня 2021 года ў штаб-кватэры Папскай акадэміі жыцця прайшла прэзентацыя двух дакументаў, прысвечаных тэматыцы барацьбы з каронавірусам.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Першы, распрацаваны Папскай акадэміяй у супрацоўніцтве з Дыкастэрыяй па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека і Ватыканскай камісіяй па COVID-19, атрымаў назву: Пандэмія і выклік для адукацыі. Другі, распрацаваны Ватыканскай камісіяй па COVID-19, выйшаў пад назвай: Дзеці і COVID-19 – найбольш уразлівыя ахвяры пандэміі.

Прэзентацыю ў Ватыкане правялі: арцыбіскуп Вінчэнца Палья, старшыня Папскай акадэміі жыцця; сястра Алесандра Смерылі, сакратар Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека; Альберта Вілані, дырэктар комплекснага аператыўнага аддзялення агульнай педыятрыі і інфекцыйных хвароб педыятрычнай бальніцы Bambino Gesù ў Рыме і акадэмік Папскай акадэміі жыцця.
 

22 снежня 2021, 13:15