Новы прадстаўнік Святога Пасаду ў жэнеўскім бюро ААН
Святы Айцец прызначыў назіральніка Святога Пасаду ў жэнеўскім бюро ААН, спецыялізаваных установах у Жэневе, Сусветнай гандлёвай арганізацыі і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі.
Аляксандр Амяльчэня - Pope
З 17 снежня 2021 года гэту пасаду зойме арцыбіскуп Фартунатус Нвачукву, папярэднім месцам служэння якога была Апостальская нунцыятура ў сталіцы Трынідада і Табага. Ён таксама быў Паўнамоцным прадстаўнік Святога Пасаду ў Карыбскай супольнасці (CARICOM). Раней, з 4 верасня 2007 года па 12 лістапада 2012 года нігерыйскі курыяльны іерарх кіраваў пратаколам у Дзяржаўным сакратарыяце. Ён зменіць у Жэневе арцыбіскупа Івана Юркавіча, які 5 ліпеня 2021 года атрымаў прызначэнне ў Апостальскую нунцыятуру ў канадскай Атаве.
17 снежня 2021, 12:48