Ватыкан: працягваюцца візіты ad limina
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Першапачаткова візіт быў запланаваны на студзень 2021 г. Аднак, як і ўсе іншыя, ён быў адкладзены з прычыны абмежаванняў, уведзеных падчас пандэміі каронавіруса. Апошняе такое падарожжа швейцарскага епіскапату “да апостальскі парогаў” адбылося ў снежні 2014 г.
22-27 лістапада 2021 г. запланавана больш за 20 сустрэч у асобных дыкастэрыях Рымскай курыі. Таксама адбудзецца сустрэча з Папскай швейцарскай гвардыяй і з паслом Швейцарыі пры Апостальскай Сталіцы Дэнісам Кнобелем.
Біскупы з нецярпеннем чакаюць сустрэчы з Папам. Яны падзеляцца з Францішкам сваім вопытам правядзення Сінода па сінадальнасці і закрануць пытанне прысутнасці жанчын у Касцёле, - біскуп Фелікс Гмюр, старшыня епіскапату. Аўдыенцыя ў Папы запланавана на 26 лістапада 2021 г.
Адразу пасля візіту ad limina, 29 лістапада 2021 г. у Рыме пройдзе 334-я скарочаная Генеральная асамблея Канферэнцыі Біскупаў Швейцарыі. У той жа дзень у штаб-кватэры Папскай швейцарскай гвардыі біскупы збяруць журналістаў на заключную прэс-канферэнцыю.