Капелан швейцарскай гвардыі хоча актывізаваць душпастырства
Аляксандр Амяльчэня - Pope
“У выпадку “амбіцыйнага праекта стагоддзя” яшчэ шмат чаго трэба высветліць, асабліва з боку Ватыкана, таму будаўніцтва можа пачацца толькі праз чатыры-пяць гадоў”, - прызнаўся ў інтэрв'ю нямецкамоўным агенцтвам у Рыме бэнэдыктынец з абацтва Эйнзідэльн.
У душпастырскай працы новы капелан хацеў бы абнавіць і актывізаваць навучальныя і паломніцкія праграмы сярод гвардзейцаў. Яны прадугледжваюць пілігрымкі, напрыклад, у Асізі, Монтэ-Касіна ці Лурд, а таксама наведванне ватыканскіх дыкастэрый, дзе маладыя людзі змогуць “яшчэ лепш зразумець, у якой сусветнай установе яны працуюць”, паколькі Касцёл рэалізуе “многія каштоўныя праекты ў таямніцы і цішыні – таксама ў зонах канфліктаў”.
Даручанае яму на пяць гадоў заданне капелана Швейцарскай гвардыі манах разглядае як прывілей прысвяціць час душпастырству маладых людзей, якія, апынуўшыся ў новым асяроддзі са строгім распарадкам дня, часта перажываюць праблемы.
50-гадовы святар з 1 кастрычніка 2021 г. стаў капеланам швейцарскіх гвардзейцаў. Яго папярэднік, 36-гадовы кс. Томас Відмэр, вярнуўся ў Швейцарыю ў якасці адміністратара парафіі Сэрца Езуса ў Цюрыху-Эрліконе.
А. Калубан Рэйхлін прыйшоў у кляштар бэнэдыктынцаў у Эйнзідэльне ў 1991 г. Вывучаў тэалогію ў Швейцарыі і ЗША. У 1997 г. атрымаў святарскае пасвячэнне. Потым вывучаў літургіку ў Берне, Фрыбургу і Рыме. Пасля вяртання на Радзіму браў удзел у працы касцёльных структур, якія займаюцца літургіяй. У 2009-20 гадах а. Рэйхлін быў пробашчам парафіі св. Герольда ў аўстрыйскім Форарльбергу.
Швейцарская гвардыя служыць папам з 1506 г. Яна адказвае за асабістую ахову Святога Айца і кантралюе ўезды ў Ватыкан. Уступіць у яе маюць права швейцарскія католікі ва ўзросце ад 19 да 30 гадоў.