Святы Пасад: хрысціяне і індуісты пакліканы несці святло братэрства
Аляксандр Панчанка – Pope
Не толькі каронавірус выклікае ў людзях і грамадствах пачуццё адчаю і бездапаможнасці. Дадатковую траўму наносіць тэрарызм, рэлігійны фундаменталізм і экалагічная дэградацыя нашай планеты, - гаворыцца ў пасланні за подпісам старшыні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, кардынала Мігеля Аюса Гішота.
Іерарх заўважыў, што ў гэты свет, поўны цярпення і болю, хрысціяне і індуісты могуць разам несці святло ў выглядзе салідарнасці і братэрства. “Калі прабываем разам можам перамагчы ўсялякі крызіс рашучасцю і любоўю”, - напісаў ён.
Кардынал падкрэсліў, што нясення святла ў жыццё людзей, суцяшэнне болю і дапамога тым, хто ў нястачы, пацвярджаюць каштоўнасць, якую рэлігіі маюць для грамадства. Гэта пасланне становіцца яшчэ больш выразным, калі розныя рэлігійныя традыцыі супрацоўнічаюць у духу салідарнасці.
“Нам трэба ўзрастаць ва ўсведамленні таго, што ўсе мы з’яўляемся адзін для аднаго братамі і сёстрамі, і што маем агульную адказнасць за лёс чалавецтва і нашай планеты”, - напісаў старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, нагадваючы словы Святога Айца, пра тое, што братэрства – гэта лек ад пандэміі і іншых няшчасцяў.
Дзіпавалі – галоўнае індыйскі і індуісцкае свята. Яно праходзіць у выглядзе Фестываля агнёў і сімвалізуе перамогу дабра над злом, а на знак гэтай перамогі ўсюды запальваюцца агеньчымі і ліхтарыкі. Сёлета свята будзе адзначацца 4 лістапада.