Святы Айцец адкрые Сінод на тэму сінадальнасці
Францішак афіцыйна адкрые Сінод на тэму сінадальнасці цэлебрацыяй Эўхарыстыі ў базыліцы св. Пятра ў нядзелю, 10 кастрычніка 2021 г.
Аляксандр Амяльчэня - Pope
9 кастрычніка будзе мець месца сустрэча ў Новай сінадальнай зале. Падчас яе ўдзельнікі збяруцца на пленарным пасяджэнні і папрацуюць у моўных групах. Будуць прысутнічаць прадстаўнікі народу Божага, дэлегаты ад біскупскіх канферэнцый, супрацоўнікі Рымскай курыі, дэлегаты іншых Цэркваў і супольнасцей, прадстаўнікі кансэкраванага жыцця, касцёльных свецкіх рухаў і моладзі, - паінфармавала 1 кастрычніка 2021 г. Зала Друку Святога Пасаду. Францішак прыме ўдзел у першай частцы сустрэчы.
Імша ў нядзелю 10 кастрычніка, якую ўзначаліць Святы Айцец, адкрые не толькі Сінод для Паўсюднага Касцёла, але і Сінод Рымскай дыяцэзіі.
Пленарнае пасяджэнне і Эўхарыстыя будуць трансліравацца ў прамым эфіры па каналах СМІ Святога Пасаду.
01 кастрычніка 2021, 12:40