ҽ

2021-10-12-synod-by.jpeg

Прадаўжэнне перыяду першай фазы сінадальнага працэсу

У Ватыкане вырашылі прадоўжыць першую фазу сінадальнага працэсу. Матывам сталі шматлікія просьбы з боку мясцовых Касцёлаў.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

У спецыяльным паведамленні адзначаецца вялікая зацікаўленасць Сінодам з боку біскупскіх канферэнцый, дыяцэзій і епархій. Таму было вырашана “даць народу Божаму больш магчымасці атрымаць сапраўдны досвед слухання і дыялогу”.

Біскупскія канферэнцыі, Усходнія Каталіцкія Цэрквы sui iuris і іншыя касцёльныя органы атрымалі магчымасць дасылаць анкеты да 15 жніўня 2022 г. Менавіта ў гэты дзень, згодна з новым рашэннем Звычайнай Рады Сінода Біскупаў, афіцыйна завершыцца першая фаза Сінода.
 

29 кастрычніка 2021, 12:14