Ватыкан: рыхтуецца Глабальная каталіцкая дамова на карысць сям’і
Аляксандр Панчанка – Pope
Дакумент будзе ўяўляць сабой праграму дзеянняў па падтрымцы інстытута сям’і ў святле сацыяльнага вучэння Касцёла. Ініцыятарам яго прыняцця выступілі ватыканскія і міжнародныя каталіцкія установы, такія як Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця, Папская акадэмія жыцця і Міжнародны цэнтр даследаванняў інстытута сям’і (CISF).
У падрыхтоўцы Дамовы прымуць удзел каталіцкія ўніверсітэты з розных краін свету. Праз адмысловыя даследчыя цэнтры яны павінны сабраць інфармацыю і навуковыя дадзеныя адносна сямейных адносін, сацыяльнай каштоўнасці інстытута сям’і, добрых прыкладаў палітыкі падтрымкі сем’яў на мясцовым і міжнародным узроўнях. На падставе гэтай інфармацыі будзе адбывацца далейшая праца над Дамовай.
Дакумент будзе прадстаўленs на заканчэнне Х Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая пройдзе 22-26 чэрвені 2022 г. Форум будзе адбывацца адначасова ва ўсіх дыяцэзіях свету, але яго галоўныя падзеі пройдуць у Рыме з удзелам Святога Айца.