ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: моладзь разважае пра харчовую справядлівасць

“Людзі і планета – моладзь надае сэнс і імпульс харчовай справядлівасці”, - пад такой назвай 27 ліпеня 2021 г. праходзіць віртуальны форум, арганізаваны пад эгідай Святога Пасаду.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Ватыканская Камісіяй па вывучэнні і прадухіленні грамадска-эканамічных і культурных наступстваў пандэміі COVID-19, а таксама маладыя спецыялісты з міжнароднага руху Эканоміка Францішка запрасілі да разважання аб перадавым вопыце ў галіне харчовай бяспекі.

Сустрэча праходзіць у кантэксце трохдзённага рымскага Папярэдняга саміту ААН па харчовых сістэмах, у якім прымаюць удзел даследчыкі, дробныя фермеры, прадстаўнікі карэнных народаў і прыватнага сектара, палітычныя лідары і міністры сельскай гаспадаркі, навакольнага асяроддзя, аховы здароўя і фінансаў з усяго свету.

У рамках ватыканскай сустрэчы маладыя даследчыкі падзеляцца сваім вопытам адносна ланцужка паставак харчавання і інавацыйных метадаў, з дапамогай якіх яны сёння працуюць над трансфармацыяй харчовых сістэм.

“Прадукты харчавання для ўсіх” – адна з трох прыярытэтных мэт, нароўні з “Працай для ўсіх” і “Здароўем для ўсіх”, якія ватыканская камісія па вывучэнні і прадухіленні наступстваў COVID-19 вызначыла на 2021 г., працуючы над стварэннем сістэм, якія аддаюць прыярытэт людзям і планеце.
 

27 ліпеня 2021, 11:57