ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Новае кіраўніцтва ватыканскай дзіцячай бальніцы

У ватыканскай дзіцячай бальніцы Bambino Gesù – новае праўленне. Ад імя Папы кардынал Дзяржсакратар П'етра Паралін прызначыў восем новых яго членаў на трохгадовы тэрмін.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

У студзені былі пацверджаны паўнамоцтвы Марыэлы Энак на пасадзе дырэктара. У новае праўленне ўвайшлі, сярод іншых, кіраўнік Італьянскай пошты Б'янка Марыя Фарына; сакратар Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы Фабіё Гасперыні; намеснік генеральнага дырэктара Banca d'Italia Алесандра Перацэлі і прынцэса Марыя Грацыя Сальвіяці. Новым кіраўніком рэвізораў клінікі стаў Максіміна Кабальера Леда, генеральны сакратар ватыканскага Сакратарыята па эканамічных пытаннях.

Bambino Gesù, першая дзіцячая бальніца ў Італіі, была заснавана 19 сакавіка 1869 г. прынцэсай Арабэлай дэ Фіц-Джэймс Сальвіяці. У 1924 г. яна была перададзена Апостальскай Сталіцы. Сёння клініка разам з яе навукова-даследчым інстытутам лічыцца адным з вядучых дзіцячых медыцынскіх цэнтраў Еўропы.
 

19 ліпеня 2021, 11:54