Арцыбіскуп Генсвайн: Бэнэдыкт XVI моліцца за Францішка
Бэнэдыкт XVI моліцца аб хуткім выздараўленні Францішка, які 4 ліпеня 2021 г. перанёс планавую хірургічную аперацыю і знаходзіцца ў рымскім шпіталі Джэмэлі.
Аляксандр Панчанка – Pope
“Бэнэдыкт XVI з любоўю скіроўвае свае думкі да папы Францішка і шмат моліцца за яго”, - сказаў інфармацыйнаму агенцтву Adnkronos асабісты сакратар Пантыфіка-эмерыта арцыбіскуп Георг Генсвайн.
На мінулым тыдні, падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі з нагоды ўрачыстасці святых Пятра і Паўла, Францішак нагадаў, што ў гэты дзень Бэнэдыкт XVI адзначаў 70-ю гадавіну свайго святарскага пасвячэння. “Да цябе, Бэнэдыкце, дарагі ойча і браце, скіроўваецца наша любоў, падзяка і блізкасць”, - сказаў Святы Айцец, назваўшы свайго папярэдніка на Пасадзе св. Пятра “чалавекам сузіральнай малітвы”, які ў Ватыкане моліцца за Касцёл.
06 ліпеня 2021, 11:20