ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: насілле супраць жанчын – варварская форма беднасці

Аб беднасці сведчыць не толькі недахоп ежы, сродкаў першай неабходнасці ці адсутнасць магчымасці клапаціцца пра здароўе, але таксама насілле ў адносінах да жанчын, - лічыць арцыбіскуп Рына Фізікела.

Аляксандр Панчанка – Pope

“Перад абліччам штодзённых фактаў насілля ў адносінах да жанчын, нельга не асудзіць гэтага варварства, якое ператварае жаночы свет у тэатр сапраўднай беднасці”, - падкрэсліў ватыканскі іерарх падчас прэзентацыі паслання Святога Айца на V Сусветны дзень бедных, якая прайшла 14 чэрвеня 2021 г. у Зале Друку Апостальскай Сталіцы.

Арцыбіскуп Фізікела заўважыў, што “праявы няроўнасці і недахоп пашаны да годнасці жанчын раняць не толькі ахвяр, але таксама ўсё грамадства, якое вельмі часта бывае занадта бяздзейным і маўклівым, нібыта скарыўшыся і адмовіўшыся ад здабыткаў, што з вялікай цяжкасцю былі заваяваны на працягу апошніх дзесяцігоддзяў”.

Іерарх звярнуў увагу на ўзнікненне новых праяў беднасці, справакаваных пандэміяй каронавіруса, якія становяцца ўсё больш і больш відавочнымі. У прыватнасці ён узгадаў пра доўгія чэргі, што ўтвараюцца перад сталоўкамі для бедных. Да гэтых з’яў нельга прызвычайвацца і дапускаць раўнадушнага стаўлення да сітуацыі бедных людзей, - сказаў іерарх.

“Яны не з’яўляюцца асобамі, чужымі грамадству, але братамі і сёстрамі, з якімі трэба раздзяліць пакуты, каб паменшыць іх нястачу і адчужанасць”. Бедныя – “канкрэтны знак” прысутнасці Хрыста сярод людзей, - нагадаў арцыбіскуп Рына Фізікела, падкрэсліваючы, што хрысціяне павінны з абноўленым запалам служыць ім, каб іх прысутнасці ў свеце была больш пераканаўчай.
 

15 чэрвеня 2021, 10:24