ҽ

Мухамад Абдэль Салам з сваёй кнігай аб хрысціянска-ісламскім братэрстве Мухамад Абдэль Салам з сваёй кнігай аб хрысціянска-ісламскім братэрстве 

Абдэль Салам узрушаны ўкладам Папы ў развіццё братэрства

Мухамад Абдэль Салам, генеральны сакратар Камітэта па ажыццяўленні Дэкларацыі аб братэрстве, наведаў Ватыкан. Падчас сустрэчы з Папам ён расказаў пра дзейнасць камітэта і прадставіў будучыя ініцыятывы.

Грамадскі дзеяч таксама ўручыў Францішку сваю кнігу, у якой дакументальна апісаў шлях хрысціянска-ісламскага братэрства.

Каментуючы аўдыенцыю ў Пантыфіка, Абдэль Салам звярнуў увагу на важнасць візіту Францішка ў Ірак, які, на яго думку, стаў чарговым важным этапам пабудовы братэрства паміж людзьмі.

“Папскі візіт у Ірак стаў натхняльнай падзеяй. Ён быў вельмі патрэбны для прасоўвання чалавечага братэрства. Той, хто хоча ісці шляхам братэрства, павінен вучыцца на гэтым шляху і вучыцца ў Папы. Яму давялося сутыкнуцца са шматлікімі выклікамі: пандэміяй, праблемамі са здароўем, бяспекай, пакутамі, якія перажыла краіна на працягу многіх гадоў вайны і канфліктаў. І ўсё ж, нягледзячы ні на што, гэты вялікі чалавек вырашыў здзейсніць падарожжа, каб перадаць там сваё пасланне: я з вамі, каб выказаць вам салідарнасць, дапамагчы вам памірыцца адно з адным, каб вы маглі жыць у адзінстве і загойваць раны мінулага”, - пракаментаваў арабскі дзеяч апошняе замежнае падарожжа Францішка.

На яго думку, значным крокам на шляху да братэрства стала сустрэча Папы з аяталой Аль-Сістані.
 

15 красавіка 2021, 11:52