ҽ

Медпункт пад каланадай Берніні на плошчы св. Пятра Медпункт пад каланадай Берніні на плошчы св. Пятра 

Ватыканская амбулаторыя для бедных атрымала новае абсталяванне

Ужо некалькі гадоў пад каланадай Берніні на плошчы св. Пятра ў Ватыкане дзейнічае амбулаторыя для бедных. Аб гэтым нагадаў у інтэрв’ю Pope Апостальскі элемазінарый, кардынал Конрад Краеўскі.

Кожны дзень урачы з рымскіх клінік прымаюць там бедных. У апошнія дні для медпункта быў выдзелены вельмі каштоўны і патрэбны прыбор – апарат для аналізу крыві, які за некалькі хвілін дае выразны малюнак стану здароўя пацыента. Як адзначыў кардынал Краеўскі, ён вельмі просты ў выкарыстанні, што важна, паколькі кожны дзень яго будуць абслугоўваць розныя ўрачы.

“Некалькі дзён таму з намі звязаўся прадстаўнік адной з самых буйных фірм, якая займаецца медыцынскім абсталяваннем, і прапанаваў нам апарат. Ён вельмі хуткі ў абслугоўванні, сучасны і дазваляе на працягу кароткага часу атрымаць 15 паказчыкаў аналізу крыві. Гэта вельмі важна, бо бедныя прыходзяць да нас не маючы дакументаў, і мы не ўпэўнены, што яны вернуцца праз нейкі час, каб прайсці ўсе асноўныя даследаванні і, магчыма, накіравацца на далейшую тэрапію ў бальніцу. Пад каланадай мы вымушаны зрабіць як мага больш”, - распавёў элемазінарый.

Як дадаў ватыканскі іерарх, Бог адарыў чалавека розумам, каб той ствараў такія машыны, дзякуючы якім прасцей дапамагаць іншым. “Мы атрымалі апарат увогуле не чакаючы гэтага і не просячы нікога аб гэтым. Памятаю, як Папа сказаў мне пасля прызначэння, восем гадоў таму: “спачатку справы, потым словы”, - падсумаваў кардынал Краеўскі.
 

12 сакавіка 2021, 09:17