ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Паштовыя маркі Ватыкана адзначаць важныя падзеі 2021 года

На чатырох новых марках Ватыканскай пошты, першых у гэтым годзе, будуць змешчаны выявы сустрэч Францішка з прадстаўнікамі іншых рэлігій, Яны з’явяцца 22 лютага 2021 г.

Гаворка ідзе пра сустрэчу Святога Айца з Галоўным рабінам Рыма Рыкарда дзі Сэньі ў 2016 г., Вялікім імамам Ахмедам Эль Таебам у Абу-Дабі ў 2019 г., будыйскім Патрыярхам Самдэтам Пхра Арыявонг-Сагатанана IX напрыканцы 2019 г. у Бангкоку і індуісцкім лідарам Курукалам Шыва Шры Махадэва ш 2015 г. у Шры-Ланцы.

Серыя стане ілюстрацыяй да апошняй энцыклікі Францішка Fratelli tutti, падкрэсліваючы, што паслядоўнікі ўсіх рэлігій павінны працаваць разам на карысць свету. Маркі выйдуць наміналам 1,10 еўра, 1,15 еўра, 2,40 еўра і 3,00 еўра.

Паводле інфармацыі ватыканскага Нумізматычна-філатэлістычнага аддзелу, іншыя паштовыя маркі будуць прысвечаны 90-годдзю Ватыканскага радыё, 160-годдзю L'Osservatore Romano і фауне, якая знаходзіцца пад пагрозай знікнення ў Еўропе.

На гэты год таксама запланаваны выхад марак, прысвечаных св. Антонію Падуанскаму, 500-годдзю навяртання св. Ігнацыя Лаёлы, 700-годдзю з дня смерці Дантэ Аліг’еры, 450-годдзю мастака Караваджа і Міжнароднаму эўхарыстычнаму кангрэсу, запланаванаму на верасень у Будапешце.
 

02 лютага 2021, 11:50