ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыкан: невядомая перапіска Муфція Іерусаліма і Пія XII

Ліст Мухамеда Аміна Аль-Хусэйні на адрас Пія ХІІ і адказ Пантыфіка былі знойдзены ў архівах Ватыкана. Карэспандэнцыя тычылася абвяшчэння аб стварэнні Дзяржавы Ізраіль і спроб не дапусціць гэтага арабамі.

Тагачасны Вялікі муфтый Іерусаліма прасіў Папу падтрымаць арабскую барацьбу супраць стварэння Ізраіля. Ліст датаваны 23 ліпеня 1947 г. Ведаючы, што павінна быць створана яўрэйская дзяржава, Хусэйні піша, што хоча ўмацаваць “сяброўскія сувязі” паміж Апостальскай Сталіцай і арабскім і ісламскім светам. Справа ў тым, каб “разам пазбягаць пагрозы такіх сур’ёзных правілаў знішчэння, якія ставяць пад пагрозу ўсе рэлігіі, вераванні і мараль”, - піша тагачасны Вялікі муфтый.

У сваім адказе Пій XII падкрэсліў вялікую зацікаўленасць лёсам “Святой Зямлі Палестыны” і пажадаў “справядлівага і сапраўднага міру праз згоду, узаемаразуменне і павагу да правоў усіх людзей”.

Перапіску выявіла і апублікавала італьянскі гісторык Марыя К’яра Рыолі, якая праводзіць даследаванні ўдзелу Касцёла ў блізкаўсходнім канфлікце. Нагадаем, што ў лютым 2020 г. Святы Пасад адкрыў архівы перыяду з 1939 па 1958 гг., звязаныя з пантыфікатам папы Пія ХІІ.

Паведамляючы пра гэта, нямецкае каталіцкае агенцтва KNA нагадала, што палестынскі нацыяналіст Хусэйні быў адным з рашучых прыхільнікаў знішчэння яўрэяў у Германскім рэйху. Ён заставаўся ў цесным кантакце з вядучымі коламі нямецкіх нацыяналістаў, і з 1941 г. да канца Другой сусветнай вайны жыў у Германіі. З 1943 г. удзельнічаў у мерапрыемствах па падтрымцы вермахта і Вафэн-СС баснійска-ісламскімі войскамі. Гітлер беспаспяхова прасіў яго дапамагчы Германіі стварыць аб’яднаную арабскую дзяржаву, якая б уключыла Ірак, Сірыю, Ліван, Іарданію і Палестыну.
 

05 лістапада 2020, 12:16