Даклад па Маккарыку – балючая гісторыя, на якой Касцёл вучыцца
аб інстытуцыйных ведах і працэсе прыняцця рашэнняў Святога Пасаду адносна былога кардынала Тэадора Эдгара Маккарыка, так гучыць поўная назва дакумента, датычыць перыяду з 1930 г. па 2017 г.
Справаздача – гэта своеасаблівы адказ на абавязацельства папы Францішка правесці дбайнае расследаванне справы Маккарыка, вінаватага ў сексуальных злоўжываннях адносна непаўналетніх і дарослых.
У дакуменце называюцца памылкі, якія дазволілі чалавеку, вінаватаму ў такога роду злачынствах, заняць высокія пасады ў іерархіі. З гэтага ўжо былі зроблены высновы і рэалізаваны новыя касцёльныя нормы.
Адзначаецца, што да 2017 г. адсутнічалі грунтоўныя заявы адносна злоўжыванняў, учыненых Маккарыкам. Першае грунтоўнае абвінавачанне прагучала тры гады таму і прывяло да неадкладнага адкрыцця кананічнага працэсу, увянчанага двума паслядоўнымі рашэннямі Францішка, які спачатку выдаліў Маккарыка з Калегіі кардыналаў, а потым і з духоўнага стану.
Меры, прынятыя Пантыфікам пасля саміту па абароне непаўналетніх у лютым 2019 г., можна разглядаць у святле гэтай падзеі, уключаючы адмену папскай таямніцы ў выпадках сексуальнага гвалту.
“Як відаць з асноўнай часткі Дакладу і колькасці дакументаў і інфармацыі, якія ў ім змяшчаюцца, мы рушылі ў пошуках ісціны”, - сцвердзіў у спецыяльнай заяве кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін.
“Мы публікуем Даклад з болем ад ран, якія Маккарык нанёс ахвярам, іх сем’ям, Касцёлу ў ЗША, Паўсюднаму Касцёлу. Як і Папа, я таксама змог азнаёміцца з сведчаннем ахвяр, што змяшчаюцца ў актах, на якіх заснаваны Даклад і якія захоўваюцца ў архівах Апостальскай Сталіцы”, - сказаў іерарх. Ён лічыць, што для выключэння такога роду з’яў у будучым, разам з больш эфектыўнымі нормамі, патрэбна навяртанне сэрцаў.