ҽ

Ватыканская паштовая марка, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння св. Яна Паўла ІІ Ватыканская паштовая марка, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння св. Яна Паўла ІІ 

Новыя паштовыя маркі і штэмпелі Ватыкана

Шэраг важных падзей і юбілейных дат Ватыканскі філатэлістычна-нумізматычны аддзел адзначыць выпускам адмысловых паштовых марак і штэмпеляў.

Ватыканская паштовая марка будзе прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння св. Яна Паўла ІІ. Яна выпушчана вялікім тыражом у 216 тыс. сумесна з Польскай поштай.

75-годдзю стварэння Інспекцыі грамадскай бяспекі для аховы плошчы Святога Пятра і Пантыфікаў падчас іх падарожжаў па Італіі Філатэлістычна-нумізматычны аддзел прысвяціў паштовую марку. Яна створана сумесна з Італьянскай поштай.

З нагоды падпісання Францішкам энцыклікі Fratres omnes, якое адбудзецца праз некалькі дзён у Асізі, Ватыканская пошта і Філатэлія з 3 кастрычніка 2020 г. будуць пагашаць паштовыя маркі спецыяльным штэмпелем. На ім змешчаны выявы трох чалавек, уключаючы жанчыну, аб’яднаных ва ўсеагульным братэрстве, і надпіс, які падкрэслівае, што гэта трэцяя энцыкліка Францішка, спасылаецца на яе назву і месца падпісання.

Яшчэ адзін адмысловы паштовы штэмпель ва ўжытку Ватыканскай пошты будзе прысвечаны наданню св. Гераніму тытулу Doctor Maximus Sacrae Scripturae у 1920 г. На штэмпелі – выява кнігі і надпіс Vulgata: назва лацінскага перакладу Бібліі, здзейсненага Геранімам, а таксама спасылка на 1600-ю гадавіну смерці святога, якая адзначаецца сёлета.
 

01 кастрычніка 2020, 12:32