ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыканская камісія: абарона непаўналетніх ва ўмовах пандэміі

16-18 верасня 2020 г. адбылося 14-е Пленарнае пасяджэнне Папскай камісіі па абароне непаўналетніх. У сувязі з пандэміяй каронавіруса яно праходзіла ў фармаце анлайн-канферэнцыі.

У цэнтры ўвагі экспертаў былі наступствы сацыяльнай ізаляцыі і каранцінных мер для непаўналетніх і дарослых, якія сутыкнуліся са злоўжываннямі.

У камюніке Камісіі адзначаецца, што рабочая група, якая займаецца працай з ахвярамі злоўжыванняў, праводзіла анлайн-сустрэчы з тымі, хто пацярпеў ад гвалту, членамі іх сем’яў і экспертамі ў сферы абароны непаўналетніх. Цяпер праца групы накіравана на арганізацыю шэрагу вэбінараў на тэму дапамогі ахвярам у розных культурных кантэкстах.

У сваю чаргу спецыяльная група Камісіі, якая займаецца пытаннямі адукацыі і фармацыі, падзялілася вынікамі сваёй дзейнасці, звязанай з выклікамі, абумоўленымі пандэміяй. Ёй былі праведзены анлайн-сустрэчы аб абароне непаўналетніх з прадстаўнікамі манаскіх супольнасцей, педагогамі і медыкамі.

Рабочая група, у кампетэнцыі якой знаходзяцца пытанні распрацоўкі ўказанняў і нормаў у сферы абароны непаўналетніх, падчас пандэміі таксама правяла шэраг вэбінараў і дыскусій з прадстаўнікамі Рымскай курыі, эксператамі ў Кананічнымі праве і праваахоўнікамі. Абмяркоўваліся пытанні, якія тычацца сакрамэнту споведзі, кананічных працэсаў і правасуддзя.

Папская камісія па абароне непаўналетніх звярнула ўвагу на важнае значэнне “Даведніка па працэдурах расследавання выпадкаў сексуальных злоўжыванняў”, падрыхтаванага Кангрэгацыяй Веравучэння. Дакумент мае на мэце з практычнага пункту гледжання дапамагчы ахвярам злоўжыванняў і правасуддзю.
 

21 верасня 2020, 12:07