ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папскі шпіталь: шэсць трансплантацый за шэсць дзён

Усяго за шэсць дзён – з 19 па 24 жніўня 2020 г. – у ватыканскай педыятрычнай клініцы Bambino Gesu было праведзена шэсць хірургічных аперацый па перасадцы печані і нырак.

Было задзейнічана каля 50 урачоў і медыцынскіх работнікаў. Узрост пяці пацыентаў – ад 11 месяцаў да 21 года. Іх стан пасля аперацыі ацэньваецца як добры.

Важнае значэнне для такой высокай шчыльнасці аперацый мела выкарыстанне новых сістэм экстракарпаральнай перфузіі донарскіх органаў, якая забяспечвае іх лепшае і больш доўгае захаванне.

Кіраўнік аддзялення, якое ў Bambino Gesu займаецца перасадкай печані і нырак, заўважыў, што “паспяховае завяршэнне гэтага трансплантацыйнага марафону” з’яўляецца вынікам супрацоўніцтва ватыканскай медыцынскай установы з італьянскімі рэгіянальнымі і нацыянальнымі цэнтрамі, якія спецыялізуюцца на пошуку і дастаўцы донарскіх органаў. “Гаворка ідзе пра няспынныя намаганні, якія дазваляюць лячыць дзяцей з невылечнай недастатковасцю органаў, гарантуючы вельмі кароткі перыяд чакання на перасадку і выдатныя вынікі”, - падкрэсліў Марка Спада.
 

27 жніўня 2020, 13:12