ҽ

Папа з кардыналам Марксам. Ілюстрацыйнае фота Папа з кардыналам Марксам. Ілюстрацыйнае фота 

Папа абнавіў склад Рады па эканамічных пытаннях

Упершыню амаль усе свецкія члены Рады па эканамічных пытаннях – жанчыны. 6 жніўня 2020 г. Францішак абнавіў склад структуры Святога Пасаду, створанай у 2014 г.

Рада будзе складацца з сямі іерархаў і сямі свецкіх прафесіяналаў у фінансах і гаспадарчай дзейнасці.

У другую групу ўвайшлі: Шарлота Крэйтар-Кіршхоф з Германіі, выкладчыца міжнароднага і еўрапейскага права ва ўніверсітэце Дзюсельдорфа; Марыя Колак, таксама з Германіі, якая шмат гадоў працавала ў Берлінскім народным банку; Марыя Кансэпсьён Асакар Гарайкаэцыа з Іспаніі, спецыяліст па кіраванні інвестыцыямі; Ева Касцільё Санс, таксама з Іспаніі, што ўваходзіць у склад назіральных рад фінансавых структур; Рут Мэры Кэлі з Вялікабрытаніі, якая ў 2004-2008 гг. была міністрам адукацыі ў лейбарысцкім урадзе; Лэсіль Джэйн Фэрар, таксама з Вялікабрытаніі, у 2015-2017 гг. скарбнік наступніка брытанскага трона прынца Чарльза. Свецкі мужчына – гэта Альберта Міналі з Італіі, які да гэтага часу кіраваў інвестыцыйнымі і страхавымі кампаніямі.

У новы склад ведамства ўвайшлі кардыналы: Пэтэр Эрдо з Венгрыі, Адзілью Пэдру Шэрэр з Бразіліі, Жэрар Лакруа з Канады, Джозэф Уільям Тобін з ЗША, Ларс Андэрс Арбарэліюс са Швецыі і Джузэпе Петрокі з Італіі.

Кіраваць дзейнасцю Рады па эканамічных пытаннях працягне нямецкі кардынал Рэйнхард Маркс.
 

07 жніўня 2020, 15:29