ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Ватыкане адрэстаўравалі ўнікальны кітайска-лацінскі слоўнік

Два выданні кітайска-лацінскага слоўніка XVIII ст. адрэстаўравалі спецыялісты Ватыканскай апостальскай бібліятэкі.

Гаворка ідзе пра дзве версіі слоўніка, першапачаткова ўкладзенага францішканінам-місіянерам Базылем Брола (1648-1704) падчас яго працяглага прабывання ў Кітаі, у прыватнасці, у горадзе Нанкін.

Абодва дакументы мелі энтамалагічныя пашкоджанні – настолькі моцныя, што далейшае карыстанне імі было пастаўлена пад пагрозу.

Падчас рэстаўрацыі было зроблена ўсё магчымае, каб уратаваць арыгінальныя часткі манускрыптаў і такім чынам захаваць элементы, якія ўтрымліваюць інфармацыю адносна гісторыі саміх дакументаў.

Рэстаўрацыя рукапісаў стала магчымай дзякуючы падтрымцы доктара Эдвіна Мока з Ганконга, які ў мінулым ужо рабіў свой каштоўны ўнёсак у рэстаўрацыю дакументаў кітайскага паходжання.

“Мы ўдзячныя спадару Моку за высілкі па захаванні гэтых істотных сведчанняў усходняй культуры, якімі цяпер ізноў можна карыстацца”, - гаворыцца ў бюлетэні Ватыканскай апостальскай бібліятэкі.
 

31 ліпеня 2020, 13:19