ҽ

Ватыканскія музеі рыхтуюцца да адкрыцця пасля пандэміі

Набліжаецца дата аднаўлення працы Ватыканскіх музеяў, хоць наведаць іх можна будзе толькі па папярэдне замоўленых білетах і ў ахоўнай масцы. Дакладная дата пакуль невядомая.

Пра гэта ў інтэрв’ю Pope распавёў біскуп Фернанда Вергес Альсага, Генеральны сакратар Губернатарата Дзяржавы Ватыкан.

“Мы зачынілі дзверы для публікі, разумеючы, што абарона здароўя стаіць на першым месцы, - падкрэсліў іерарх. - Таму на працягу апошніх паўтара месяцаў ажыццяўляліся толькі тыя віды дзейнасці, якія мы называем асноўнымі: на працу штодня выходзілі каля трыццаці супрацоўнікаў. Гэта вельмі малы адсотак, улічваючы, што ў Ватыканскіх музеях працуюць амаль тысяча штатных супрацоўнікаў і служачых, уключаючы наглядчыкаў, мастацтвазнаўцаў, рэстаўратараў, адміністрацыйны персанал і розныя сэрвісныя структуры”.

Па словах біскупа, перыяд пандэміі COVID-19 стаў “месяцамі бязмоўя”, аднак на афіцыйным сайце для ўсіх жадаючых прапануюцца шматлікія па Ватыканскіх музеях, у тым ліку па Сікстынскай капэле. Ужо некалькі месяцаў існуе афіцыйны профіль у Instagram , дзе кожны дзень “з’яўляецца” асобны экспанат з Папскіх калекцый. Віртуальныя туры будуць пашыраны, аднак “без рэальнасці ніяк не абысціся”.

“Не варта забываць, што менавіта людзі напаўняюць жыццём музеі, і толькі рэальны досвед музея робіць людзей сапраўднымі гасцямі: віртуальнасць ніколі не зможа замяніць сабой рэальнасць, і каб цешыцца мастацтвам, патрэбныя вочы і сэрца”

, - лічыць іерарх.

Гаворачы аб бліжэйшай будучыні, біскуп Альсага адзначыў: “Мы завяршаем устаноўку некалькіх тэрмасканераў для вызначэння тэмпературы ва ўсіх наведвальнікаў на ўваходзе. Доступ у музеі будзе магчымы толькі па загадзя забраніраваных білетах: гэта дазволіць нам раўнамерна размеркаваць наведванне ў працоўныя гадзіны. Усе наведвальнікі павінны быць у ахоўных масках”.

“Відавочна, што яшчэ на працягу доўгага часу не ўдасца прымаць вялікія групы, - адзначыў ватыканскі іерарх, - але, думаю, мы павінны ўжо цяпер падаць сігнал, нават калі ён і невялікі. Зразумела, усім нам прыйдзецца пагадзіцца з скарачэннем колькасці наведвальнікаў у асобнай групе, інакш гэта будзе некіравальным. Паглядзім, што канкрэтна можна будзе зрабіць“, – на гэта спатрэбіцца і час, і цярпенне, але ва ўсіх аспектах мы пастараемся зрабіць усё магчымае”, - падкрэсліў Генеральны сакратар Губернатарата Дзяржавы Ватыкан.

11 мая 2020, 12:59