ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Малітоўная ініцыятыва ў рамках барацьбы з пандэміяй

Камітэт па рэалізацыі мэтаў “Дэкларацыі аб братэрстве паміж людзьмі, міры ў свеце і агульным суіснаванні” выступіў з малітоўнай ініцыятывай у рамках барацьбы з каронавірусам.

Спецыяльнае паведамленне міжрэлігійнай структуры было абнародавана 2 мая 2020 г. У ім адзначаецца, што “наш свет сустракаецца сёння з вялікай небяспекай, якая пагражае жыццю мільёнаў людзей на ўсёй планеце”.

“Пацвярджаючы важную ролю медыкаў і навуковых даследаванняў для пераадолення пандэміі, не будзем забываць звяртацца да Бога-Стварыцеля падчас гэтага сур’ёзнага крызіса”

, - напісалі аўтары звароту.

Камітэт заклікаў усіх людзей на планеце, незалежна ад іх веры і рэлігійных перакананняў, да посту і малітвы, просячы Бога, каб спыніў пандэмію, абараніў людзей, дапамог навукоўцам стварыць неабходныя лекі, а таксама выбавіў свет ад медыцынскіх, эканамічных і гуманітарных наступстваў распаўсюджвання каронавіруса.

У сувязі з гэтым, у адпаведнасці з мэтамі Дакумента аб чалавечым братэрстве, прапануецца правесці ў чацвер 14 мая Дзень малітвы і посту, каб людзі розных веравызнанняў у адзін голас маглі звярнуцца ад Бога, просячы аб ратаванні чалавецтва, дапамозе перад абліччам пандэміі, вяртанні бяспекі, стабільнасці, здароўя і росквіту, а таксама, каб наш свет стаў больш гуманным і братэрскім.

Камітэт па рэалізацыі мэтаў “Дэкларацыі аб братэрстве паміж людзьмі, міры ў свеце і агульным суіснаванні” быў створаны 21 жніўня 2019 г. Структура паклікана спрыяць дасягненню ідэалаў, акрэсленых у дакуменце, які папа Францішак і Вялікі імам Аль-Азхар, шэйх Ахмед Эль Таеб, падпісалі 4 лютага 2019 г. у Абу-Дабі.




 

02 мая 2020, 13:41