ҽ

topshot-honduras-earth-day-drought-1556010535282.jpg

Святы Пасад: стратэгія па адказным кіраванні воднымі рэсурсамі

Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека апублікавала 30 сакавіка 2020 г. дакумент пад назвай “Aqua fons vitae. Кіраўнічыя прынцыпы адносна вады, сімвала плачу бедных і плачу Зямлі”.

Больш за сорак старонак канцэпцыі публікуюцца на завяршэнне месяца, у якім адзначаўся Сусветны дзень вады. Натхненнем для яго паслужылі як сацыяльнае вучэнне Пантыфікаў, так і рэфлексія і досвед мясцовых Касцёлаў і ўстаноў, якія займаюцца сацыяльнымі і экалагічнымі пытаннямі.

У тэксце змяшчаюцца канкрэтныя прапановы па ініцыятывах у трох галінах: доступ да пітной вады, выкарыстанне вады ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы і абарона прыродных водных рэсурсаў у свеце.

Дыкастэрыя таксама абвясціла, што працуе над стратэгіяй пад назвай “WASH”, што датычыцца спажывання і аховы водных рэсурсаў у касцёльных структурах, праектах і ўстановах. Неабходнасць у распрацоўцы і прыняцці такой стратэгіі яшчэ больш прадэманстравала цяперашняя пандэмія каронавіруса, паколькі ў пытанні няроўнага доступу да водных рэсурсаў для харчавання і санітарыі выявіліся глабальныя недахопы.

Падчас працы над дакументам “Aqua fons vitae” і стратэгіяй “WASH” праводзіліся кансультацыі з біскупскімі канферэнцыямі, манаскімі кангрэгацыямі, касцёльнымі ўстановамі і экспертамі. дакумента на англійскай мове размешчаны на сайце Дыкастэрыі.

30 сакавіка 2020, 14:01