ҽ

1570442541340.jpg

Сінод Біскупаў: вярнуцца да першапачатковага сэнсу сінадальнасці

Касцёл і сінод з’яўляюцца сінонімамі, - сказаў кардынал Ларэнца Балдзісэры, узгадваючы словы св. Яна Златавустага. Папа абраў тэму XVI Асамблеі: “На карысць Касцёла сінадальнага – камунія, удзел і місія”.

Сінод – гэта назва Касцёла, а сінадальнасць з’яўляецца яго канстытуцыйным вымярэннем – яна ахоплівае ўвесь Касцёл у камуніі, удзеле і місіі, - заўважыў іерарх.

Генеральны сакратар Сінода Біскупаў адзначыў, што камунія выражаецца ў сумеснай сустрэчы. Яе ўдзельнікі не толькі слухаюць, не толькі прымаюць, але і з’яўляюцца героямі мерапрыемства: застаюцца актыўнымі, размаўляюць і маюць зносіны, служаць у залежнасці ад сваіх функцый і здольнасцей. Таму Папа вяртаецца да першапачатковага сэнсу сінадальнасці, згодна з якой Касцёл не з’яўляецца статычным і агістарычным, але ўяўляе сабой жывую супольнасць, якая вандруе разам.

“Сінадальнасць выражае суб’ектнасць усіх ахрышчаных. (...) Менавіта таму Сінод у разуменні Паўла VI, і асабліва Францішка мае значна больш шырокае значэнне, чым калегіяльнасць. Па сваёй прыродзе яна ахоплівае ўсю біскупскую калегію, у якой Папа як пераемнік апостала Пятра з’яўляецца кіраўніком. А потым ідзе Божы народ. Але тут, праз сінадальнасць, мы хочам падкрэсліць, што ўсе ахрышчаныя павінны быць уключаны, стаць актыўнымі героямі падзеі. Яны не проста назіральнікі ці гледачы, нібы ў тэатры, але сапраўдныя ўдзельнікі”, - патлумачыў кардынал Балдзісэры матывы абрання менавіта такой тэмы для Сінода, які пройдзе ў кастрычніку 2022 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
09 сакавіка 2020, 12:40