ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Новае прызначэнне ў Папскай радзе па міжрэлігійным дыялогу

Айцец Паўлін Батаірва Кубуя быў прызначаны Францішкам падсакратаром Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. Гэта трэцяя асоба ў дыкастэрыі, на чале якой стаіць кардынал Мігель Анхель Аюса Гішот.

З прызначэннем айца Батаірвы на пасаду, кіраўнічыя структуры Папскай рады будуць укамплектаваны поўнасцю. Ранейшы падсакратар, арцыбіскуп Індуніл Джанакаратнэ Кодзітуваку Канканамалаге, стаў сакратаром дыкастэрыі.

Айцец Батаірва Кубуя родам з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і з’яўляецца членам манаскага інстытута Братоў св. Францішка Ксаверыя. З 2000 г. працуе на Тайвані. Абараніў доктарскую па міжрэлігійным дыялогу ва ўніверсітэце Фу Джэна ў Тайбэі, дзе і выкладаў дагэтуль на кафедры рэлігіязнаўства.

Навіна ў фармаце аўдыё
11 лістапада 2019, 14:17