ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Сінод: праца ў групах, экалагічны канон, вандроўныя місіянеры

Удзельнікі Сінода Біскупаў па Амазоніі праводзяць другі раўнд дыскусій у групах. Вынікі абмеркаванняў будуць прадстаўлены вечарам 17 кастрычніка 2019 г.

У 12-й Генеральнай кангрэгацый, якая прайшла вечарам 15 кастрычніка, прынялі ўдзел 173 Сінадальныя Айцы. Яны заўважылі, што народы Панамазонскага рэгіёну адчуваюць сябе пакінутымі, таму патрэбна ўмацаванне ў гэтых людзей самапавагі і пачуцця адказнасці за будаванне сваёй будучыні.

Гаворачы пра праблемы навакольнага асяроддзя, выступоўцы падкрэслівалі, што вырашаць іх трэба на трох узроўнях: індывідуальным, грамадскім і глабальным. Была выказана прапанова каардынацыі працы навукоўцаў і даследчыкаў з розных частак свету пры ўдзеле Папскай акадэміі навук і ўвядзенне новага “экалагічнага канона” ў Кодэкс кананічнага права, які павінен тычыцца абавязкаў хрысціян у адносінах да прыроды.

Адносна праблемы недахопу святароў у Амазоніі, падкрэслівалася, што каля 70% мясцовых супольнасцей сустракаюцца са святаром толькі раз або два разы на год. Іх члены пазбаўлены магчымасці прымаць сакрамэнты і ўдзельнічаць у літургіі, у тым ліку на Вялікдзень і Божае Нараджэнне. Існуюць выпадкі, калі людзі пераходзяць у іншыя канфесіі ў выніку адсутнасці духоўнай апекі з боку каталіцкіх святароў.

Сінадальныя Айцы казалі, што Амазонія мае патрэбу ў місіянерах, адзіных каму яшчэ давяраюць карэнныя народы ў сітуацыі эксплуатацыі тэрыторый, на якіх яны пражываюць. Падкрэслівалася плённасць дзейнасці вандроўных місіянераў, якія нясуць Божае слова па прыкладзе Езуса.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 кастрычніка 2019, 14:39