ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

На Сінодзе прадстаўлены праект Выніковага дакумента

Падчас 14-й Генеральнай кангрэгацыі Сінода Біскупаў па Амазоніі, якая прайшла 21 кастрычніка 2019 г., у прысутнасці Святога Айца быў прадстаўлены праект Выніковага дакумента Асамблеі.

Тэкст прачытаў у Сінадальнай Зале кардынал Клаўдыё Хумэс, арцыбіскуп-эмерыт Сан-Паўлу і старшыня Панамазонскай касцёльнай сеткі, Генеральны Рэлятар Сінода. Дакумент грунтуецца на выступленнях удзельнікаў Асамблеі. Цяпер ён будзе абмяркоўвацца ў рабочых групах.

Папраўкі і дапаўненні, зробленыя ўдзельнікамі рабочых груп, будуць уключаны ў Выніковы дакумент. Затым тэкст зноў перагледзіць Камісія па рэдагаванні Выніковага дакумента. Яго канчатковы варыянт прачытаюць у Сінадальнай Зале падчас 15-й Генеральнай кангрэгацыі, якая пройдзе 25 кастрычніка. На наступны дзень, 26 кастрычніка адбудзецца галасаванне па кожным з пунктаў дакумента.

Падчас малітвы, якой распачалася 14-я Генеральная кангрэгацыя Сінода, да ўдзельнікаў Асамблеі звярнуўся з гаміліяй перуанскі арцыбіскуп Міхель Кабрэёс Відартэ, пастыр дыяцэзіі Трухільё і старшыня Лацінаамерыканскай Біскупскай Рады (CELAM). Іерарх заклікаў наследаваць прыклад св. Францішка Асізскага, для якога прыгажосць стварэння была не пытаннем эстэтыкі, але, у першую чаргу, любові і братэрства. Завяршылася пасяджэнне дакладам нямецкага навукоўца, Ханса Ёахіма Шэльнхубера, прысвечаным сітуацыі з зменай клімату на планеце.

Навіна ў фармаце аўдыё
21 кастрычніка 2019, 13:59