ҽ

Удзельнікі канферэнцыі “Чалавечае братэрства за паяднанне і мір” з Папам Удзельнікі канферэнцыі “Чалавечае братэрства за паяднанне і мір” з Папам 

Католікі і сікхі разам за братэрства і салідарнасць

Братэрства на карысць мірнага суіснавання можа пачацца і ўзмацніцца толькі дзякуючы прызнанню за другім права на годнае жыццё і паважлівае стаўленне, - заўважыў кардынал Мігель Анхель Аюса Гішот.

Старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу адкрыў у Рыме міжрэлігійную канферэнцыю “Чалавечае братэрства за паяднанне і мір”, арганізаваную Таварыствам Sikhi Sewa Society да 550-годдзя з дня нараджэння гуру Нанака, заснавальніка сікхізму.

Ватыканскі кардынал адзначыў, што “многія становяцца ўсё больш сляпымі да патрэб іншых людзей, прывыкаючы да пакут бедных”. Між тым, “калі мы тэрмінова не возьмем на сябе абавязацельствы братэрства і салідарнасці і не будзем у стане знайсці спосаб і сродкі свядома будаваць масты адносін паміж народамі і згоду і мір у грамадстве, ёсць пагроза быць абвінавачанымі ў паскарэнні велізарнага падзення чалавецтва”.

Каб гэтага не адбылося, трэба кіравацца чатырма імператывамі: жыць сапраўды так, як вучаць нашы рэлігіі; атрымліваць веды аб рэлігіі іншага, таму што гэта адзіны спосаб “разбурыць сцены невуцтва і забабонаў”; забяспечыць кожнаму законную прастору для практыкі і сведчання ўласнай рэлігіі без страху і саперніцтва; будаваць масты, каб даць надзею ў любой складанай сітуацыі.

Адказваючы кардыналу, Гуршаран Сінг, сакратар Sikhi Sewa Society, таксама выказаў перакананне, што сёння неабходныя міжрэлігійныя адносіны, дыялог і сумесныя дзеянні ў якасці “жыццёвых імператываў у рэлігійна плюралістычным і мультыкультурным асяроддзі”. Ён нагадаў словы заснавальніка рэлігіі сікхаў пра роўнасць людзей і братэрства ўсяго чалавецтва як вышэйшы духоўны парадак.

Навіна ў фармаце аўдыё
24 кастрычніка 2019, 13:43