Ватыканскі іерарх: Папа прагне абудзіць місійны дух у Касцёле
Паводле іерарха, Святы Айцец жадае не толькі, каб вернікі і духавенства падтрымлівалі місіянерскую дзейнасць, але, у першую чаргу, каб самі станавіліся місіянерамі ў тых асяроддзях, у якіх знаходзяцца.
У інтэр’ю для Pope арцыбіскуп Даль Тоза нагадаў, што малітва – гэта першая дапамога, якую можна аказаць місіянерам. Пра гэта красамоўна сведчыць той факт, што апякункай місійнай дзейнасці Касцёла з’яўляецца св. Тэрэза ад Дзіцятка Езуса, якая была кляўзуровай манахіняй.
Але, акрамя малітвы, ёсць патрэба ў абуджэнні місійнага запалу. Трэба дапамагчы ўсім ахрышчаным усвядоміць, што місійнае пакліканне маюць не толькі асобныя людзі, але ўсе.
, - зазначыў іерарх.
Арцыбіскуп прызнаўся, што быў станоўча ўражаны пазітыўным рэзанансам, які сустрэла ва ўсім свеце папская ініцыятыва абвесціць Надзвычайны місійны месяц. Ён заўважыў, што многія мясцовыя Касцёлы ўключылі гэту падзею ў свае душпастырскія праграмы на бягучы год.
, - дадаў ён.
“Як кажа Евангелле: Езус прыйшоў, каб усе мелі жыццё і мелі ў дастатку. Я глыбока перакананы, што гэты Надзвычайны місійны месяц дапаможа Касцёлу раскрыць сэнс і значэнне евангелізацыі”, - падзяліўся старшыня Папскіх місійных ініцыятыў.
Надзвычайны місійны месяц будзе праходзіць у Каталіцкім Касцёле на працягу кастрычніка 2019 г., адначасова з Сінодам Біскупаў па Панамазонскім рэгіёне. Падзея прымеркавана да 100-годдзя Апостальскага ліста Бэнэдыкта XV “Maximum illud” – “вялікай хартыі” місійнай дзейнасці Касцёла ў сучасную эпоху, які быў абнародаваны 30 лістапада 1919 г.