ҽ

папскі малочнік Фэдэрыка Кавало падчас працы папскі малочнік Фэдэрыка Кавало падчас працы 

У паездцы ў Румынію Францішка суправаджаў папскі малочнік

Сярод людзей, якія суправаджалі Папу падчас апостальскага візіту ў Румынію, быў 46-гадовы Фэдэрыка Кавало. З 1998 г. ён працуе ў летняй папскай рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа малочнікам.

На працягу апошніх пяці гадоў Фэдэрыка ўстае кожны дзень у 4.00, каб прывезці ў Ватыкан малако і іншыя прадукты з папскай фермы, размешчанай у садах рэзідэнцыі. Ён робіць дастаўку ў Дом св. Марты – рэзідэнцыю Францішка, у кляштар Mater Ecclesiae, дзе пражывае Бэнэдыкт XVI, а таксама ў ватыканскі супермаркет і краму Ватыканскіх музеяў.

Менавіта гэта “сціплая і адказная служба” папскага малочніка падштурхнула Папу ўзяць яго з сабой у паездку ў Румынію, піша ватыканская газета L’Osservatore Romano. Яна тлумачыць, што з першага замежнага падарожжа Францішка суправаджае прадстаўнік усіх, хто “служыць у Ватыкане”.

Трэба дадаць, што Фэдэрыка з’яўляецца членам папскага спартыўнага клуба Athletica Vaticana.

Навіна ў фармаце аўдыё
05 чэрвеня 2019, 12:58