ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад стварыў Федэрацыю Regnum Christi

12 чэрвеня 2019 г. Святы Пасад праз Кангрэгацыю па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця стварыў Федэрацыю Regnum Christi і зацвердзіў яе Статут.

Новая Федэрацыя будзе кіравацца калегіяльна Легіянерамі Хрыста (паколькі некалі паўстала як свецкая галіна гэтай манаскай кангрэгацыі) і кансэкраванымі свецкімі, з кансультатыўным голасам свецкіх вернікаў, індывідуальна звязаных з Федэрацыяй.

Рэформа супольнасці Regnum Christi працягвалася з 2010 г. У яе былі ўключаны каля 22 тыс. Легіянераў Хрыста: законнікаў і свецкіх. “Падарожжа было складанай задачай, часам з цяжкасцямі і напружанасцю, але яно прынесла вынік у выглядзе кроку, які з’яўляецца не асабістым дасягненнем каго-небудзь, а сумеснымі намаганнямі ўсіх людзей у агульным жаданні, быць паслухмянымі Святому Духу”, - напісаў у спецыяльным лісце сакратар узгаданай Кангрэгацыі, арцыбіскуп Хасэ Радрыгес Карбальё.

На працягу васьмі гадоў працэсу абнаўлення Regnum Christi, Легіянеры Хрыста распрацавалі новую Канстытуцыю манаскай кангрэгацыі, кансэкраваныя свецкія былі кананічна прызнаны Святым Пасадам у якасці Таварыства апостальскага жыцця са сваёй Канстытуцыяй, а свецкія вернікі распрацавалі свой Рэгламент: другасны кодэкс, які разам з новым Статутам Федэрацыі Regnum Christi ўступіць у сілу 15 верасня 2019 г.

Легіянеры Хрыста былі заснаваны ў Мексіцы ў 1941 г. кс. Марсьялем Масьелем. Пасля таго, як былі высветлены сур’ёзныя амаральныя паводзіны заснавальніка, Бэнэдыкт XVI заклікаў да ачышчэння кангрэгацыі і ініцыяваў працэс рэфармавання.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 чэрвеня 2019, 15:17