ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад вызначыць арыенціры ў барацьбе з гандлем людзьмі

Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека арганізуе 8-11 красавіка 2019 г. міжнародную канферэнцыю па барацьбе з гандлем людзьмі. З яе ўдзельнікамі сустрэнецца Пантыфік.

Праца форума будзе праходзіць за зачыненымі дзвярыма. Удзельнікі атрымаюць магчымасць абмеркаваць канкрэтныя ініцыятывы, накіраваныя на ўкараненне ў практыку душпастырскіх кіруючых прынцыпаў па барацьбе з гандлем людзьмі, падрыхтаваных Дыкастэрыяй і зацверджаных Святым Айцом. Сустрэча заклікана садзейнічаць больш шырокаму і больш глыбокаму разуменню феномена і дапамагчы ў каардынацыі дзеянняў, накіраваных на яго выкараненне.

Вынікі форума стануць арыенцірам для працы Секцыі па мігрантам і бежанцам узгаданай ватыканскай Дыкастэрыі і яе супрацоўнікаў па гэтай складанай з’яве, якая працягвае пашырацца і да якой сёння з усёй сур’ёзнасцю ставяцца Касцёл і чалавецтва.

Як чакаецца, у Рым прыедуць каля 200 удзельнікаў: біскупы, святары, душпастырскія каардынатары праектаў, прадстаўнікі каталіцкіх арганізацый і фондаў, эксперты з розных частак свету. Яны змогуць абмяняцца вопытам, думкамі і перадавой практыкай у барацьбе з сучасным рабствам.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 красавіка 2019, 12:08