ҽ

Францішак у гасцях у Бэнэдыкта XVI. Ілюстрацыйнае фота Францішак у гасцях у Бэнэдыкта XVI. Ілюстрацыйнае фота  Калонка рэдактара

Бэнэдыкт XVI і Францішак: сугучны заклік да пакаяння

Падыход Бэнэдыкта XVI і Францішка да скандалаў на глебе сексуальных злоўжыванняў у Касцёле – “глыбока хрысціянскі”, перакананы галоўны рэдактар ватыканскіх медыя.

Да такой высновы Андрэа Тарніелі прыйшоў па выніках аналізу і супастаўлення трох ключавых дакументаў двух пантыфікаў на тэму злоўжыванняў. Гаворка ідзе пра лісты да народу Божага ў Ірландыі, у Чылі і ва ўсім свеце.

Першы быў напісаны Бэнэдыкта XVI у сакавіку 2010 г. У ім падкрэсліваецца, што меры рэагавання на асобныя злачынствы такога роду – важныя, але іх недастаткова: “патрэбна новае бачанне, каб натхніць сённяшняе і будучае пакаленні на захаванне дару нашай агульнай веры”. Звяртаючыся да ірландскага народу, Бэнэдыкт XVI заклікаў яго ахвяраваць пост, малітвы, разважанне над Божым Словам і ўчынкі міласэрнасці за ласку аздараўлення і абнаўлення для Касцёла ў Ірландыі. Ён заахвочваў вернікаў карыстацца сакрамэнтам пакаяння і паяднання і прысвячаць больш часу на Эўхарыстычную адарацыю.

Такім чынам, падкрэслівае Андрэа Тарніелі, Папа-эмерыт заахвоціў шукаць сродак ад ганебнай заганы злоўжыванняў у адкрыцці нанова сутнасці веры і “пакаяннага” Касцёла, які вызнае патрэбу ў прабачэнні Бога і Яго дапамозе.

Праз восем гадоў, у чэрвені 2018 г., быў апублікаваны ліст Францішка да народа Чылі ў момант, калі ў краіне разгарэўся скандал, звязаны з выпадкамі педафіліі. Тады Святы Айцец падкрэсліў, што абнаўлення касцёльнай іерархіі не хопіць для трансфармацыі, да якой штурхае Дух Святы. Пантыфік заўважыў, што абнаўленчы працэс павінен закрануць увесь народ Божы, бо з яго складаецца Касцёл, і гэты паранены Касцёл павінен ставіць у цэнтры Адзінага, хто можа загаіць раны, – Езуса Хрыста.

Усяго праз некалькі месяцаў, у жніўні 2018 г. Францішак абнародаваў чарговае пасланне на тэму сексуальных злоўжыванняў – упершыню Папскі ліст на гэтую тэму быў адрасаваны ўсяму народу Божаму, адзначае аўтар аналітычнага матэрыялу.

Ва ўзгаданым пасланні Францішак у чарговы раз запрасіў вернікаў выйсці на “шлях пакаяння”, “вельмі далёкі ад любога трыумфалізму і ад вобразу моцнага і гераічнага Касцёла, які імкнецца схаваць свае слабасці і свой грэх”. Пантыфік заклікаў да пакаяння і малітвы, тым самым згодна паўтарыўшы заклік свайго папярэдніка, заключыў Андрэа Тарніелі.

Навіна ў фармаце аўдыё
18 красавіка 2019, 14:49