Святы Пасад на сесіі Камісіі ААН па становішчы жанчын
Святы Пасад упершыню накіраваў свайго дэлегата на гэту міжнародную асамблею.
12 сакавіка 2019 г. у рамках саміта прайшла канферэнцыя “Women in power” (Жанчыны ва ўладзе), у якой Барбара Ята брала ўдзел у трох круглых сталах разам з многімі палітычнымі лідэрамі з розных краін свету. Між іншых на ім выступілі: Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ, Прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд, Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыкі бяспекі Фэдэрыка Магерыні.
У каментары для Pope дырэктар Ватыканскіх музеяў падзялілася, што лічыць за вялікі гонар прадастаўляць Апостальскую Сталіцу на такім высокім форуме і сведчыць пра вялікую павагу да жанчын, якая існуе ў ватыканскіх структурах.
“Я магу пацвердзіць гэта, паколькі з’яўляюся жанчынай, жонкай, маці, а таксама супрацоўніцай ватыканскай структуры, у якой заўсёды паважалася, цанілася за маю працу, а таксама мела належную ўвагу да таго, што з’яўляюся маці і жонкай. Грамадства змянілася і Святы Пасад адаптаваўся да часу праз шматлікія ініцыятывы на карысць жанчын”, - заўважыла Барбара Ята.