Пергаменты з папскім благаслаўленнем – цяпер онлайн
Зацікаўленая асоба можа выбраць адзін з 25 мадэляў пергаменту, на якім друкуецца тэкст папскага благаслаўлення. Праз можна накіраваць запыт і ўнесці суму ахвяравання, якую дыкастэрыя ад імя Святога Айца накіруе на дапамогу бедным.
Прынцыпы працы Апостальскай элемазінарыі і яе кіраўніка ўпершыню сфармулаваў папа Грыгорый X ў канцы ХІІІ ст. Да сённяшняга дня Папскі элемазінарый атрымлівае годнасць арцыбіскупа і належыць да так званай Папскай сям’і, дзякуючы чаму ўдзельнічае ва ўсіх літургічных цырымоніях і афіцыйных аўдыенцыях з удзелам Пантыфіка.
Папа Леў XIII, з мэтай аблегчыць збор сродкаў для дзейнасці Элемазінарыі, упаўнаважыў яе кіраўніка ад яго імя ўдзяляць апостальскае благаслаўленне і адлюстроўваць гэта на адмысловым пергаменце, аб аўтэнтычнасці якога сведчыць подпіс і пячатка дыкастэрыі.
Кошт папскага благаслаўлення ўключае: матэрыял, падрыхтоўку, дастаўку і ахвяру, прызначаную для дабрачынных ініцыятыў Папы. Усе прыбыткі Элемазінарыі, у першую чаргу ахвяраванні, звязаныя з выдачай пергаментаў з папскім благаслаўленнем, накіроўваюцца на дапамогу людзям, якія жывуць у нястачы. Мноства такіх асоб кожны дзень звяртаюцца да Святога Айца з просьбай аб фінансавай дапамозе.
Нядаўна Элемазінарыя адкрыла новы медыка-санітарны пункт “Маці Міласэрнасці”, які размясціўся прама пад каланадай Берніні на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Установа стала падарункам Пантыфіка для бяздомных і пілігрымаў, якія цяпер маюць магчымасць атрымаць першую медыцынскую дапамогу.