ҽ

Папа і кс. Ламбардзі падчас ватыканскага саміту Папа і кс. Ламбардзі падчас ватыканскага саміту 

Чакаецца “motu proprio” Папы аб абароне непаўналетніх

Пасля завершанага 24 лютага 2019 г. ватыканскага саміту па абароне непаўналетніх чакаюцца канкрэтныя рашэнні, адзначыў мадэратар сустрэчы, кс. Фэдэрыка Ламбардзі.

“Мы спадзяёмся, што з гэтай нашай сустрэчы ў бліжэйшы час народзяцца канкрэтныя ініцыятывы”, - заявіў езуіт на заключным брыфінгу. Першым і самым галоўным вынікам ён лічыць будучае motu proprio Папы аб абароне непаўналетніх і ўразлівых асоб, якое будзе суправаджаць новы закон Дзяржавы Ватыкан і кіруючыя прынцыпы ватыканскага Вікарыяту па гэтым жа пытанні.

Апрача таго, Кангрэгацыя Веравучэння апублікуе vademecum – своеасаблівую інструкцыю або даведнік, каб дапамагчы біскупам ва ўсім свеце разумець і выконваць свае абавязкі. Таксама Пантыфік ініцыяваў стварэнне мэтавай групы (task force), якая будзе складацца з асоб, што дапамогуць дыяцэзіям і епіскапатам, дзе існуюць цяжкасці з вырашэннем праблемы.

У панядзелак, 25 лютага, Аргкамітэт саміту сустрэўся з кіраўніцтвам Рымскай курыі, каб вызначыць далейшую працу па рэалізацыі ідэй і прапаноў, якія прагучалі на форуме.

Навіна ў фармаце аўдыё
25 лютага 2019, 10:40