ҽ

Бэнэдыкт XVI Бэнэдыкт XVI 

Бэнэдыкт XVI – шэсць гадоў пасля сыходу

11 лютага 2013 г. была агучана беспрэцэдэнтная навіна аб сыходзе Бэнэдыкта XVI з пасады Біскупа Рыма па прычыне ўзросту і жаданні працягваць жыць як эмерыт побач з сваім пераемнікам.

Прайшло дакладна шэсць гадоў з дня, калі навіна аб намеры пакінуць Пятровае служэнне па прычынах здароўя і сталага ўзросту прагрымела на ўвесь свет, як гром сярод яснага неба. Бэнэдыкт XVI агучыў гэта рашэнне на завяршэнне восьмага года свайго пантыфікату, паколькі больш не быў у стане – фізічна і духоўна – працягваць яго. Папскае служэнне, ажыццяўленне якога глыбока змянілася ў мінулым стагоддзі, звязана сёння з удзелам у шматлікіх сустрэчах і падзеях, міжнароднымі паездкамі.

Бэнэдыкт XVI на пенсіі не прабывае ў ізаляцыі: моліцца, разважае, чытае і адказвае на лісты, якія яму прыходзяць, а таксама з ахвотай сустракаецца з людзьмі. Ён падтрымлівае і адносіны з Францішкам – яны сустракаюцца і размаўляюць па тэлефоне.

Навіна ў фармаце аўдыё
11 лютага 2019, 11:37