ҽ

Швейцарскія гвардзейцы Швейцарскія гвардзейцы 

Швейцарскія гвардзейцы атрымалі шлемы, вырабленыя на 3D-прынтэры

Палімерныя шлемы чорнага колеру, вырабленыя на 3D-прынтэры, атрымала Папская швейцарская гвардыя з нагоды свайго 513-годдзя, якое ўрачыста адзначыла 22 студзеня 2019 г.

Святкаванне пачалося св. Імшой у ватыканскім касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі на Тэўтонскіх могілках. На літургію былі запрошаны законнікі з Ордэна св. Яна Божага, якія працуюць у Ватыканскай аптэцы і Дырэкцыі аховы здароўя і гігіены.

Пасля Эўхарыстыі гвардзейцы строем прайшлі ў Швейцарскі квартал на тэрыторыі Ватыкана. Маршрут пралягаў праз плошчу св. Пятра, каб прыгадаць, як 22 студзеня 1506 г. на гэта месца прыбылі першыя швейцарскія салдаты, з якіх быў сфарміраваны корпус папскай арміі. Падчас маршу гвардзейцы ўпершыню надзелі новыя чорныя шлемы, вырабленыя ў Швейцарыі на 3D-прынтэры з палімерных матэрыялаў.

З нагоды 513-годдзя Папскай швейцарскай гвардыі на яе афіцыйным канале ў Youtube быў размешчаны відэаролік пад назвай Ганаровая служба, з серыі 1506 – Швейцарская гвардыя распавядае пра сябе. У ім паказана служба гвардзейцаў падчас візітаў кіраўнікоў дзяржаў. Плануецца, што падобныя відэаролікі будуць выходзіць штомесяц. Іх мэта – бліжэй пазнаёміць шырокую аўдыторыю з штодзённым жыццём Папскай гвардыі.

Відэаролік "Ганаровая служба"
Навіна ў фармаце аўдыё
22 студзеня 2019, 13:49