ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад уступіў у Адзіную зону плацяжоў у еўра

Камітэт па еўрапейскіх плацяжах (EPC) ухваліў на мінулым тыдні распаўсюджанне Адзінай зоны плацяжоў у еўра (SEPA) на Дзяржаву Ватыкан і Святы Пасад. Сістэма запрацуе тут з 1 сакавіка 2019 г.

SEPA – гэта адзіная зона, у якой цалкам ліквідаваныя адрозненні паміж унутранымі і міжнароднымі плацяжамі ў еўра. Мэта праекта – палепшыць эфектыўнасць міждзяржаўных плацяжоў і аб’яднаць нацыянальныя рынкі розных краін у адзіны, стварыць агульныя фінансавыя інструменты, стандарты, працэдуры і інфраструктуру для забеспячэння эканомікі ў маштабе ўсіх краін-удзельніц.

З 1 сакавіка 2019 г. у плацежную зону будуць уваходзіць 36 краін: 28 дзяржаў-членаў ЕС і Ісландыя, Нарвегія, Ліхтэнштэйн, Швейцарыя, Манака, Сан-Марына, Княства Андора і Святы Пасад.

“Паспяховы ўваход у SEPA з’яўляецца вельмі пазітыўным знакам”, - лічыць Рэнэ Брульхарт, старшыня ватыканскага Бюро фінансавай інфармацыі. На яго думку, “гэта палягчае плацяжы і гарманізуе паслугі”, а таксама “дэманструе намаганні Святога Пасаду, накіраваныя на павышэнне фінансавай празрыстасці”.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 снежня 2018, 11:52