ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Рада кардыналаў размаўляла пра стрымліванне выдаткаў у Ватыкане

Рада кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам на сваім 27-м пасяджэнні займалася пытаннем стрымлівання эксплуатацыйных выдаткаў Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан.

Аб гэтым паведаміла Зала Друку Святога Пасаду па выніках сходу, які праходзіў у Ватыкане 10-12 снежня 2018 г. Трэба адзначыць, што ў склад кансультацыйнай групы больш не ўваходзяць тры асобы: кардынал Джордж Пэл, кардынал Франціска Хаўер Эрасурыс Оса і кардынал Ларан Мансэнгва Пасінья. Прымаючы пад увагу сталы ўзрост іерархаў, Святы Айцец у канцы кастрычніка напісаў да кожнага з іх ліст, падзякаваўшы ім за працу на працягу апошніх пяці гадоў. На дадзены момант не прадугледжваецца прызначэнне новых членаў, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Кардыналы абмеркавалі шэраг пытанняў, у тым ліку: стрымліванне выдаткаў Святога Пасаду, хуткую сустрэчу старшынь біскупскіх канферэнцый на тэму абароны непаўналетніх, новую Апостальскую канстытуцыя аб Рымскай курыі, рэформу ватыканскіх СМІ.

Адзначалася, што найбольш значныя фінансавыя рэсурсы Святога Пасаду ідуць на персанал. Не прадугледжваецца ніякіх звальненняў, але будзе рэалізаваны так званы “job description” для рэгламентавання працоўных паўнамоцтваў і абавязкаў работнікаў, што, на думку Рады па эканамічных пытаннях, паспрыяе больш эфектыўнай працы кожнай дыкастэрыі. Існуе патрэба ў доўгатэрміновым плане па зніжэнні выдаткаў, чаму дапаможа распрацоўка шматгадовага бюджэту.
Кардыналы пацвердзілі выключную важнасць сустрэчы старшынь біскупскіх канферэнцый на тэму абароны непаўналетніх, якая пройдзе ў лютым.

Паола Руфіні, прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі распавёў пра ход рэформы ватыканскіх СМІ. Ён падкрэсліў значэнне розных сродкаў масавай інфармацыі ў бягучым медыя-асяроддзі і важнасць комплекснага ўзаемадзеяння паміж імі. Руфіні патлумачыў крытэрыі забеспячэння адзінай камунікацыйнай стратэгіі Святога Пасаду, падкрэсліваючы ўнікальнасць шматмоўнасці ватыканскіх СМІ.

Наступнае пасяджэнне Рады кардыналаў адбудзецца 18-20 лютага 2019 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 снежня 2018, 14:00