ҽ

Папа Францішак і кардынал Шон О'Мэлі Папа Францішак і кардынал Шон О'Мэлі 

Кардынал О’Мэлі: празрыстасць – прыярытэт у абароне непаўналетніх

Агульнакасцёльная нарада па абароне непаўналетніх стане вельмі важным момантам для Касцёла, які імкнецца вырашыць праблему сексуальных злачынстваў, падкрэсліў кардынал Шон О’Мэлі.

Спецыяльная сустрэча старшынь епіскапатаў з усяго свету пройдзе ў Ватыкане 21-24 лютага 2019 г. Францішак прыняў рашэнне аб яе правядзенні на заканчэнне 26-й сесіі Рады кардыналаў па дапамозе ў кіраванні Касцёлам, якая прайшла ў Ватыкане ў верасні.

Паводле старшыні Папскай камісіі па абароне непаўналетніх, нарада стане важным момантам для вызначэння дарожнай карты для ўсіх дыяцэзій у свеце адносна барацьбы са злоўжываннямі ў касцёльных структурах.

Арцыбіскуп Бостанскі лічыць, што прыярытэтам заўсёды павінна заставацца “нулявая талерантнасць” і “большая празрыстасць”. На яго думку, павінны стаць вядомымі імёны злачынцаў, вінаватых у сексуальных злоўжываннях. Акрамя таго, важна заахвоціць усе манаскія супольнасці да супрацоўніцтва з праваахоўчымі органамі.

Першаснаважным заданнем, паводле кардынала О’Мэлі, з’яўляецца забеспячэнне належнай падтрымкі і душпастырскай апекі для пацярпелых. Гэта шлях, які будзе працягваецца ўсё жыццё і які патрабуе супрацоўніцтвамі паміж свецкімі вернікамі і духавенствам, лічыць ён.

Навіна ў фармаце аўдыё


 

26 лістапада 2018, 11:01