ҽ

Рада кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам Рада кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам 

Кардынал Эрасурыс спыніў удзел у працы Рады кардыналаў

Чылійскі кардынал Франсіска Хаўер Эрасурыс Оса абвясціў аб завяршэнні свайго ўдзелу ў працы Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам.

Іерарх, які знаходзіўся ў Рыме, падзякаваў Пантыфіку за пяць гадоў непасрэднага ўдзелу ў рэформе Рымскай курыі, у якасці прадстаўніка Касцёла ў Лацінскай Амерыцы. Ён растлумачыў, што гэта не адстаўка, а завяршэнне пяцігадовага перыяду, на які быў прызначаны Францішкам.

Трэба нагадаць, што на вераснёўскім пасяджэнні Рады яе члены звярнуліся да Папы з просьбай даць ацэнку “працы, структуры і складу” гэтай дарадчай групы, улічваючы ўзрост некаторых кардыналаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
17 лістапада 2018, 14:30