ҽ

Біскуп Марчэла Сэмерара Біскуп Марчэла Сэмерара 

Час важнейшы за прастору: іерарх тлумачыць рэформу Рымскай курыі

Наступае перыяд кансультацый адносна тэксту новай Апостальскай канстытуцыі “Evangelium Praedicate”, паведаміў сакратар Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам.

Біскуп Марчэла Сэмерара адзначыў, што ў працэсе павінны ўзяць удзел усе кардыналы. Ён нагадаў, што тую ж працэдуры выкарыстоўвалі 30 гадоў таму ў выпадку Апостальскай канстытуцыі Яна Паўла II “Pastor Bonus”.

Іерарх звярнуў увагу, што новы дакумент цесна звязаны з Апостальскай адгартацыяй Францішка “Evangelii Gaudium”, у якой Папа заклікаў да структурных змен, якія павінны быць вынікам душпастырскага выбару, што актуальна і для Рымскай курыі. Натхненнем для рэформы сталі 12 крытэрыяў, вызначаных Пантыфікам у снежні 2016 г. падчас сустрэчы з супрацоўнікамі Рымскай курыі: асабістае навяртанне, душпастырскае навяртанне, місійнасць, рацыянальнасць, функцыянальнасць, адаптаванне да бягучых патрэб, спрашчэнне, субсідыярнасць, сінадальнасць, саборнасць, прафесіяналізм і паслядоўнасць. Біскуп удакладніў, што субсідыярнасць звязана з дэцэнтралізацыяй, паколькі “празмерная цэнтралізацыя замест таго, каб дапамагаць, ускладняе жыццё Касцёла і яго місійны дынамізм”.

Сакратар Рады кардыналаў прызнаўся, што за ўсім стаіць перакананне Францішка, што “час важнейшы за прастору”. Гэта дазваляе прымаць доўгатэрміновыя дзеянні, без апантанасці неадкладнымі вынікамі, паколькі рэформа для Папы гэта, перш за ўсё, “рэформа ўласнага жыцця”.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 лістапада 2018, 13:50