ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Генеральны рэлятар Сіноду: Касцёл “высяляецца” з жыцця моладзі

Мы часта чуем абвінавачванні ў бок маладых людзей, што яны “высяляюцца” з Касцёла. Але шмат хто з іх прыходзіць да высновы, што гэта Касцёл “высяляецца” з жыцця маладога пакалення.

Так пракаментаваў сітуацыю бразільскі кардынал Серджыу да Роша. Папа прызначыў іерарха Генеральным рэлятарам XV Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сіноду Біскупаў, што будзе праходзіць з 3 па 28 кастрычніка 2018 г. на тэму: “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”.

Функцыя Генеральнага рэлятара – рабіць уводныя даклады, прадстаўляючы тэматыку пасяджэнняў, а пасля завяршэння – рэзюміраваць іх ход і прадставіць адпаведныя прапановы Пантыфіку.

“Для ўмацавання і падтрымкі маладых людзей у веры, удзельнікі Сіноду Біскупаў павінны будуць слухаць іх рэальныя жыццёвыя гісторыі, інтэрпрэтаваць іх у святле Евангелля і прымаць рашэнні, якія прывядуць да сапраўднага абнаўлення Каталіцкага Касцёла”, - адзначыў бразільскі кардынал.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 кастрычніка 2018, 12:21