ҽ

На Сінодзе Біскупаў прадставілі праект Выніковага дакумента На Сінодзе Біскупаў прадставілі праект Выніковага дакумента 

Сінадальныя Айцы атрымалі праект Выніковага дакумента

У ходзе сённяшняй Генеральнай Кангрэгацыі, Айцы Сінода атрымалі праект Выніковага дакумента, паведаміў 23 кастрычніка 2018 г. прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі Паола Руфіні.

Ён адзначыў, што гэты дакумент будзе адрознівацца ад Працоўнага, хоць абодва тэксты ў пэўным сэнсе ўзаемна дапаўняюцца. Выніковы дакумент будзе карацейшым, хоць дастаткова аб’ёмным, паколькі ўключыць у сябе розныя пытанні, якія змяшчаюцца ў “Instrumentum Laboris”. Ён будзе падзелены таксама на тры часткі: распазнанне, інтэрпрэтацыя і прыняцце рашэнняў.

Заключная частка будзе ўтрымліваць шматлікія прапановы, хоць некаторыя з іх будуць уключаны ў папярэднія часткі. Асноўным вобразам будзе Езус, Які вядзе дыялог з вучнямі па дарозе ў Эмаус.

Заўтра раніцай і ў другой палове Сінадальныя Айцы будуць мець магчымасць прапанаваць змены і дапаўненні. Заўтра, верагодна, таксама будзе прадстаўлены для абмеркавання праект Ліста да моладзі.

Навіна ў фармаце аўдыё
23 кастрычніка 2018, 14:57