ҽ

Удзельнікі Сінода Біскупаў падчас дыскусій у рабочых групах Удзельнікі Сінода Біскупаў падчас дыскусій у рабочых групах 

#Synod2018: Касцёл павінен навучыцца жыць у лічбавым свеце

На Сінодзе Біскупаў працягваюцца дыскусіі па трэцяй частцы Працоўнага дакумента. 20 кастрычніка 2018 г. у Сінадальным зале будуць зачытаны справаздачы рабочых груп.

Працу працягваюць таксама Камісія па рэдагаванні Выніковага дакумента Асамблеі і Ліста да моладзі ўсяго свету, паведаміў падчас брыфінгу ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы Паола Руфіні.

16-18 кастрычніка на біскупскім сходзе выступілі 95 Сінадальных Айцоў, 23 аўдытары і братэрскі дэлегат ад Рускай Праваслаўнай Царквы. 14 удзельнікаў Асамблеі бралі слова ў рамках так званых “свабодных выступленняў”.

Адной з цэнтральных тэм падчас ватыканскага брыфінгу была камунікацыя. Генеральны настаяцель Таварыства св. Паўла, кс. Вальдзір Хасэ Дэ Кастра адзначыў, што Касцёл павінен навучыцца “жыць у лічбавым свеце” і не баяцца ўвайсці ў яго. Неабходна паглыбіць разуменне тэхналогій, у прыватнасці інтэрнэту, як “урадлівай глебы для евангелізацыі”.

Законнік прыгадаў словы Бэнэдыкта XVI пра тое, што “лічбавы свет павінен быць багатым чалавечнасцю”, павінен быць сеткай людзей, а не правадоў. Менавіта жывыя людзі знаходзяцца ўнутры яго. У сваю чаргу небяспекі, існуюць не толькі ў лічбавым свеце, але таксама ў рэальным.

Падкрэслівалася, што першым крокам у абвяшчэнні Евангелля з’яўляецца стварэнне чалавечых адносінаў і гэта тычыцца таксама евангелізацыі праз інтэрнэт. Вельмі часта, аднак, адбываюцца спробы распаўсюджваць хрысціянскае пасланне без стварэння адносін, без сведчання, а проста праз размяшчэнне рэлігійнага кантэнту.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 кастрычніка 2018, 14:25