ҽ

Удзельнікі XV Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў Удзельнікі XV Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў 

Сінод Біскупаў: магчыма спецыяльнае пасланне да моладзі

15 кастрычніка 2018 г. на Сінодзе Біскупаў пройдзе прэзентацыя справаздач рабочых груп, адносна дыскусій аб другой частцы Працоўнага дакумента (“Instrumentum laboris”) Асамблеі.

Падчас штодзённага брыфінгу ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы, прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі Паола Руфіні паведаміў, што на Сінодзе абмяркоўваецца магчымасць скіравання спецыяльнага паслання да моладзі.

Ён нагадаў, што галасаванне адносна Выніковага дакумента Сінода пройдзе 27 кастрычніка. Яно будзе тычыцца кожнага параграфа дакумента.

У ватыканскім брыфінгу прынялі ўдзел генеральныя настаяцелі трох манаскіх супольнасцяў: дамініканаў, езуітаў і францішканаў. Імі адзначалася, што ў сучасным кантэксце неабходным з’яўляецца дыялог з моладдзю. Недастаткова проста слухаць, але трэба размаўляць. У прыклад ставілася сям’я, якая патрабуе дыялогу для добрага функцыянавання. Толькі дзякуючы дыялогу, магчыма змяніць штосьці, казалі законнікі.

Звярталася ўвага на разнастайнасць кантэкстаў у якіх жыве сучасная моладзь, што добра адлюстравана на Сінодзе Біскупаў. Паводле ўдзельнікаў брыфінгу, Асамблея павінна ўзбагаціцца гэтым патэнцыялам. Падкрэслівалася, што задача Сінода заключаецца ў тым, каб дапамагчы ў распазнанні знакаў часу, каб Касцёл быў здольным адказваць на пакліканне Святога Духа.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 кастрычніка 2018, 14:35