ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыканская абсерваторыя сабрала разам захавальнікаў метэарытаў

На працягу некалькіх дзён калекцыянеры і захавальнікі метэарытаў з усяго свету праводзяць дыскусіі ў ватыканскай астранамічнай абсерваторыі ў Кастэль Гандольфа.

Навукоўцаў і энтузіястаў цікавіць тэма абароны і спосабаў выкарыстання гэтых незвычайных іншапланетных прадметаў.

Першы такога роду семінар у свеце сабраў у садах летняй папскай рэзідэнцыі 30 удзельнікаў, якія прадстаўляюць дваццаць сем музеяў, універсітэтаў і іншых устаноў па ўсім свеце.

Брат Роберт Макэ, езуіт, захавальнік ватыканскай калекцыі метэарытаў, адзначыў, што ўдзельнікі форуму да гэтага часу працавалі незалежна адзін ад аднаго, цяпер сустрэліся ў якасці супольнасці. Яны займаюцца не толькі метэарытамі, але і іншымі касмічнымі прадметамі, сабранымі падчас спецыяльных місій, такіх як Праграма “Apollo”, праведзеная Цэнтрам НАСА, у выніку якой на Зямлю былі дастаўлены фрагменты парод з Месяца.

Ватыканская абсерваторыя з’яўляецца адной з самых старых у свеце. Яе гісторыя пачалася ў 1578 г., калі папа Грыгорый XIII замовіў будаўніцтва так званай Вежы Вятроў, прызначанай для астранамічных назіранняў, і запрасіў туды езуіцкіх матэматыкаў і астраномаў, якія павінны былі падрыхтаваць рэформу календара, зацверджаную ў 1582 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
18 верасня 2018, 11:15